Футбалісткі зборнай Беларусі правядуць два дамашнія кантрольныя матчы з камандай Азербайджана, паведамляе БелТА.
Галоўны трэнер беларускай каманды Уладзімір Шындзікаў запрасіў у трэніравальны лагер 25 гульцоў:
- варатары — Наталля Васкабовіч («Зеніт», Санкт-Пецярбург), Дар’я Вінаград («Дынама», Брэст), Марыя Свідуновіч («Разань-ВДВ», Расія);
- абаронцы — Дар’я Манюкова, Дар’я Гаршкова (абедзве — «Дынама-БДУФК», Мінск), Ксенія Кубічная, Вікторыя Казакевіч (абедзве — «Мінск»), Арына Сітнікава, Юлія Слесарчык (абедзве — «Луса», Тбілісі, Грузія), Ганна Казюпа («Лакаматыў», Масква);
- паўабаронцы — Анастасія Шлапакова, Ганна Сас, Анастасія Кавалёва (усе — «Дынама», Масква), Аліна Чарлёнак («Дынама-БДУФК», Мінск), Анастасія Магер («Зорка-2005», Перм, Расія), Анастасія Шупа («Дзьёр», Венгрыя), Валерыя Белая («Печ», Венгрыя), Анастасія Ліннік («Лакаматыў», Масква), Надзея Васкабовіч («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Таццяна Краснова («Растоў», Расія);
- нападаючыя — Карына Альховік («Фенербахчэ», Стамбул, Турцыя), Кацярына Дудко («Растоў», Расія), Ганна Сіняўская («Дынама-БДУФК», Мінск), Вікторыя Валюк («Мінск»), Караліна Жытко («Рубін», Казань, Расія).
Першы спарынг з азербайджанскімі футбалісткамі беларускі правядуць 28 чэрвеня на полі жодзінскага стадыёна «Тарпеда», а 1 ліпеня згуляюць на сталічным стадыёне «Трактар».