Top.Mail.Ru
135

Футбалісты брэсцкага «Дынама» перамаглі ў першым матчы Лігі канферэнцый

Футбалісты брэсцкага «Дынама» перамаглі «Суцьеску» ў першым паядынку кваліфікацыі Лігі канферэнцый, паведамляе БелТА.


У сярэдзіне першага тайма сустрэчы ў чарнагорскім Нікшычы Арцём Быкаў эфектным далёкім ударам паразіў вароты гаспадароў поля, у канцы гульні Важка Калежыч з пенальці зраўняў вынік, а потым Мега Юковіч зрэзаў мяч у свае вароты, і брастаўчане выйгралі з вынікам 2:1.

З такім жа лікам гродзенскі «Нёман» перамог у Ерэване армянскі «Урарту», а футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» ў намінальна дамашнім матчы ў венгерскім Самбатхеі разграмілі паўночнамакедонскі клуб «Работнічкі» са Скоп’е — 3:0. Матчы ў адказ адбудуцца 17 ліпеня.

Учора ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў футбалісты мінскага «Дынама» ўступілі ў Разградзе балгарскаму «Лудагорцу» з лікам 0:1. Паядынак у адказ чэмпіёнаў Беларусі і Балгарыі пройдзе 16 ліпеня ў венгерскім Мезекевешдзе. Пераможца гэтай пары ў другім раўндзе сустрэнецца з харвацкай «Рыекай», а той, хто прайграе, перамесціцца ў Лігу канферэнцый.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю