Top.Mail.Ru
97

Футбалісты «Іслачы» і брэсцкага «Дынама» адкрыюць трэці тур чэмпіянату Беларусі

Футбалісты «Іслачы» прымуць брэсцкае «Дынама» ў стартавым матчы трэцяга тура чэмпіянату Беларусі. Сустрэча на полі ФК «Мінск» пачнецца ў 18.00, паведамляе БелТА.

Каманда з Мінскага раёна ў першым туры абыграла дэбютантаў элітнага дывізіёна футбалістаў «Баранавічаў» (2:0), а затым згуляла ўнічыю з дзеючым чэмпіёнам краіны «МЛ Віцебск» (1:1). Брэстчане стартавалі вельмі няўдала, пацярпеўшы паражэнне ад бабруйскай «Белшыны» (0:1) і жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» (0:2). 

Заўтра адбудуцца яшчэ тры сустрэчы: «Мінск» — «Нёман» (Гродна), «Белшына» — «Днепр» (Магілёў), «Нафтан» ( Наваполацк) — «Гомель».

У суботу, 11 красавіка, у цэнтральным паядынку гэтага тура жодзінскія тарпедаўцы прымуць на сваёй арэне мінскіх дынамаўцаў, якія атрымалі дзве Вікторыі запар. Футбалісты «Віцебска» згуляюць у сябе дома з барысаўскім БАТЭ, у Мазыры мясцовая «Славія» сустрэнецца з дзяржынскім «Арсеналам», а «Баранавічы» на сваім полі будуць супернічаць з «МЛ Віцебск».

Пасля двух тураў лідзіруе мінскае «Дынама», у якога 6 ачкоў з 6 магчымых, па 4 заліковыя балы набралі «Мінск», «Іслач», «Нёман», «Арсенал», «МЛ Віцебск» і БАТЭ. Без ачкоў пакуль брэсцкае «Дынама» і «Баранавічы».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю