На футбольным чэмпіянаце Беларусі завяршаюцца сустрэчы 28-га тура, паведамляе БелТА.
У першым сённяшнім паядынку «Іслач» згуляла ўнічыю на сваім полі з футбалістамі «Смаргоні» — 0:0.
Пазней БАТЭ прыме на полі «Барысаў-Арэны» мазырскую «Славію», а футбалісты «Віцебска» згуляюць у сябе дома з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам».
Вынікі астатніх сустрэч 28-га тура: «Маладзечна» — «МЛ Віцебск» — 0:1, «Дынама» (Мінск) — «Арсенал» (Дзяржынск) — 1:0, «Гомель» — «Дынама» (Брэст) — 3:0, «Мінск» — «Нёман» (Гродна) — 1:4, «Нафтан» (Наваполацк) — «Слуцк» — 1:2.
Пасля 28 тураў становішча ў лідзіруючай групе такое: «МЛ Віцебск» — 64 ачкі, «Дынама» (Мінск) — 59, «Славія» — 53, «Дынама» (Брэст) — 48. Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца «Маладзечна», у якога 11 ачкоў, у актыве «Слуцка» 21 бал, у «Смаргоні» і «Нафтана» па 25 ачкоў.