Top.Mail.Ru

Футбалісты Іспаніі і Аргенціны згуляюць у фінале чэмпіянату свету

Зборныя Аргенціны і Іспаніі сустрэнуцца ў вырашальным паядынку 23-га футбольнага чэмпіянату свету, паведамляе БелТА.


Сустрэчу ў Нью-Ёрку даверана судзіць славенскай брыгадзе арбітраў. Яе ўзначаліць 46-гадовы рэферы Слаўка Вінчыч, асістэнтамі будуць Тамаж Кланчанік і Андраж Кавачыч. Фінальны матч пачнецца ў 22:00 і будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ». 

У паўфінале дзейныя чэмпіёны планеты аргенцінцы атрымалі валявую вікторыю над англічанамі — 2:1. Галявыя перадачы Энцо Фернандэсу і Лаўтару Марцінесу аддаваў лідар зборнай Аргенціны Ліянэль Месі, які на гэтым турніры забіў 8 мячоў. Чэмпіёны Еўропы футбалісты Іспаніі ў паўфінале ўпэўнена перайгралі фіналістаў мінулага ЧС французаў — 2:0. На цяперашнім сусветным першынстве іспанцы прапусцілі ўсяго адзін мяч, забіўшы 13 мячоў у вароты супернікаў. Толькі ў стартавым паядынку падапечныя Луіса дэ ла Фуэнтэ згулялі ўнічыю з Каба-Вердэ (0:0), а затым атрымалі шэсць вікторый, прычым усе ў асноўны час. Аргенцінцы ўпэўнена прайшлі папярэдні этап, а ў плэй-оф ім двойчы давялося здабываць перамогі ў дадатковы час: у 1/16 фіналу яны адолелі Каба-Вердэ — 2:1, а ў чвэрцьфінале перамаглі швейцарцаў — 3:1.

Для іспанцаў будучы фінал стане другім у гісторыі — у 2010 годзе ў ПАР яны сталі чэмпіёнамі, абыграўшы ў дадатковы час каманду Нідэрландаў з лікам 1:0. Зборная Аргенціны сёмы раз згуляе ў фінале ЧС. У яе актыве па тры золата (1978, 1986, 2022) і серабра (1930, 1990, 2014). 

У паядынку за бронзу планетарнага форуму зборная Англіі перамагла французаў з лікам 6:4. У складзе тых, хто прайграў, галявы дубль аформіў Кіліян Мбапэ, які ўзначальвае бамбардзірскую гонку, забіўшы 10 мячоў. 

У фінале чэмпіянату планеты 2022 года ў Катары зборная Аргенціны адолела ў серыі пасляматчавых пенальці каманду Францыі — 4:2 (гульнявы час — 3:3), у гульні за бронзу харваты перамаглі мараканцаў з лікам 2:1. 

Зборная Бразіліі пяць разу станавілася чэмпіёнам свету, у Італіі і Германіі — па чатыры тытулы, тры — у Аргенціны, па два — у Францыі і Уругвая, па адным разе перамагалі футбалісты Англіі і Іспаніі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю