Гродзенскі «Нёман» пасля выступлення ў Лізе канферэнцый УЕФА і двухмесячнага перапынку вяртаецца ў чэмпіянат Беларусі, паведамляе БелТА.
Гродзенскі «Нёман» пасля выступлення ў Лізе канферэнцый УЕФА і двухмесячнага перапынку вяртаецца ў чэмпіянат Беларусі, паведамляе БелТА.
Сёння ў перанесеным матчы 16-га тура нацыянальнага першынства падапечныя Ігара Кавалевіча згуляюць у гасцях у аўтсайдараў турніру футбалістаў «Маладзечна» (пачатак сустрэчы ў 17.00, прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У гульні першага круга гродзенская каманда разграміла сённяшніх сапернікаў у сябе дома з сухім лікам 3:0. Свой папярэдні паядынак чэмпіянату краіны «Нёман» правёў 4 ліпеня, перамогшы на сваёй арэне «Іслач» з Мінскага раёна — 2:0. Маладзечанскі клуб 29 жніўня спыніў зацяжную серыю паражэнняў, адолеўшы на выездзе футбалістаў «Віцебска» з рэзультатам 1:0. У 15 праведзеных сустрэчах «Нёман» набраў 28 ачкоў і займае 8-е месца, у «Маладзечна» ўсяго 7 заліковых балаў пасля 19 гульняў і апошняя, 16-я пазіцыя ў турнірнай табліцы.
Становішча ў лідзіруючай групе: «МЛ Віцебск» — 52 ачкі (20 матчаў), «Славія» (Мазыр) — 41 (20), «Дынама» (Мінск) — 36 (18), «Тарпеда-БелАЗ» — 34 (19). Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, у актыве якога 15 забітых мячоў.