Top.Mail.Ru

Футбалісты «Мінска» выйгралі ў «Нафтана» ў матчы чэмпіянату Беларусі

На футбольным чэмпіянаце Беларусі праходзяць чарговыя сустрэчы 16-га тура, паведамляе БелТА.



У першым матчы наваполацкі «Нафтан» у сябе дома пацярпеў буйное паражэнне ад футбалістаў «Мінска» — 0:3. На 38-й хвіліне сустрэчы абаронца гасцей Ілья Свірыдзенка адкрыў лік, на зыходзе гадзіны гульнявога часу вопытны форвард Аляксандр Макась падвоіў перавагу мінчан, а потым яго малады калега па амплуа Цімафей Сіманенка забіў трэці мяч.

Лідар чэмпіянату «МЛ Віцебск» згуляе на сваім полі з футбалістамі «Слуцка». Тры матчы 16-га тура з удзелам беларускіх прадстаўнікоў у еўракубкавых турнірах перанесены на больш позні тэрмін: «Маладзечна» — «Нёман» (Гродна), «Тарпеда — БелАЗ» (Жодзіна) — «Гомель», «Смаргонь» — «Дынама» (Мінск).

Становішча ў групе лідараў: «МЛ Віцебск» — 39 ачкоў, «Славія» — 31, «Тарпеда-БелАЗ» — 29, «Дынама» (Мінск) — 29, «Нёман» — 28. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, у актыве якога 10 забітых мячоў, па 9 мячоў забілі Павел Сядзько («Тарпеда-БелАЗ») і Андрэй Салавей («Славія»).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю