Top.Mail.Ru

Футбалісты мінскага «Дынама» прайгралі другі матч запар у чэмпіянаце краіны

ФК «Іслач» спыніў сваю пераможную серыю, але дагнаў «МЛ Віцебск» у турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.



У паядынку з «Дняпром» у Магілёве «ваўкі» мелі вялікую перавагу, стварылі шмат галявых момантаў, але так і не змаглі перайграць галкіпера Андрэя Сіненку — нічыя 0:0. Да гэтага «Іслач» выйграла сем сустрэч запар.

У Барысаве дзяржынскі «Арсенал» выйграваў у жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» 2:0, але не змог утрымаць перавагу і ў выніку прайграў з лікам 2:4. Для дзяржынскай каманды гэта шостае запар паражэнне. Барысаўскі БАТЭ таксама саступаў на сваёй арэне футбалістам «Мінска», але ў выніку самаадданай гульні здолеў вырваць валявую перамогу — 2:1.

Напярэдадні дзеючы чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» атрымаў таксама валявую вікторыю ў гасцях у брэсцкага «Дынама» з лікам 3:1. Мінскае «Дынама» пацярпела другое паражэнне запар, уступіўшы на сваёй арэне футбалістам «Баранавіч» — 0:1. Гродзенскі «Нёман» у сябе дома адолеў мазырскую «Славію» — 1:0, «Гомель» з такім жа вынікам перамог бабруйскую «Белшыну», а футбалісты «Віцебска» з лікам 2:0 перайгралі наваполацкі «Нафтан».

Становішча ў групе лідараў: «МЛ Віцебск» — 38 ачкоў (17 матчаў), «Іслач» — 38 (18), «Дынама» (Мінск) — 36 (17), «Гомель» — 33 (20). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца «Нафтан», у якога 10 ачкоў, па 15 заліковых балаў набралі «Днепр» і «Белшына». Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Цімафей Сіманенка («Гомель») і Яўген Юдчыц («Іслач»), якія забілі па 9 мячоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю