Top.Mail.Ru

Футбалісты мінскага «Дынама» ўступілі «Сілексу» ў Лізе канферэнцый

Футбалісты мінскага «Дынама» з паражэння пачалі выступленне ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, паведамляе БелТА.


У балгарскім горадзе Стара-Загора дынамаўцы ўступілі паўночнамакедонскаму «Сілексу» з Кратава з рэзультатам 0:1. У першым тайме ў віцэ-чэмпіёнаў Беларусі нічога не атрымлівалася, а перад самым перапынкам і абаронцы згулялі няўдачна. Сапернікі атрымалі права на пенальці, якое рэалізаваў Эсмір Хасукіч. У другой палавіне мінчане пачалі гуляць больш актыўна, іх атакам не хапала вастрыні, і зраўнаваць лік ім не ўдалося. Паядынак у адказ за выхад у другі кваліфікацыйны раўнд адбудзецца 16 ліпеня ў Скоп’е. Пераможца гэтага процістаяння будзе сапернічаць з бакінскім «Нефтчы».

Барысаўскі БАТЭ ў першай гульні кваліфікацыі ЛК на выездзе разышоўся мірам з албанскім клубам «Эльбасані» — 1:1. Другі матч пройдзе 16 ліпеня ў азербайджанскім Сумгаіце. У выпадку поспеху па суме дзвюх сустрэч БАТЭ сустрэнецца са швейцарскім «Сьёнам».

Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» у намінальна дамашняй сустрэчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў у венгерскім Мезёкёвешдзе пацярпеў паражэнне з вялікім лікам ад румынскага клуба «Універсітаця» з Краёвы — 1:4. Сустрэча ў адказ адбудзецца 15 ліпеня ў Румыніі. Пераможца згуляе ў другім раўндзе з лепшай камандай пары «Борац» (Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна) — «Леўскі» (Сафія, Балгарыя). Іх першая сустрэча на полі баснійскага клуба завяршылася ўнічыю — 1:1. Каманда, якая прайграе, пяройдзе ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе сустрэнецца з няўдачнікам пары «Кайрат» (Алматы, Казахстан) — «Суцьеска» (Нікшыч, Чарнагорыя). На сваім полі «Кайрат» выйграў з рэзультатам 2:1.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю