Дзеючы чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» сустрэнецца з сярэбранымі прызёрамі нацыянальнага першынства футбалістамі мінскага «Дынама». У чвэрцьфінале віцябчане двойчы перамаглі брэсцкае «Дынама», а мінчане адолелі па суме дзвюх сустрэч «Іслач» з Мінскага раёна. Другую паўфінальную пару склалі мазырская «Славія» і барысаўскі БАТЭ. У чвэрцьфіналах мазыране абыгралі дзяржынскі «Арсенал», а барысаўская каманда выбіла з турніру фіналіста папярэдняга кубкавага турніру жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».
Першыя паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 15 красавіка ў Віцебску і Мазыры, паядынкі ў адказ за выхад у фінал пройдуць 29 красавіка ў Мінску і Барысаве. Фінальны матч адбудзецца 16 мая на полі нацыянальнага футбольнага стадыёна.
У папярэднім кубкавым розыгрышы гродзенскі «Нёман» заваяваў свой трэці трафей, разграміўшы ў вырашальным паядынку жодзінскіх тарпедаўцаў з лікам 3:0. Часцей за іншых уладальнікамі Кубка Беларусі станавіліся футбалісты БАТЭ, у якіх пяць пераможных фіналаў.