У Мінску прайшла жараб’ёўка календара чэмпіянату Беларусі па футболе, паведаміла БелТА.
Дзеючы чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» пачне абарону тытула выязным матчам з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам». Уладальнікі серабра футбалісты мінскага «Дынама» таксама ў гасцях сустрэнуцца з бронзавым прызёрам мазырскай «Славіяй».
Акрамя таго, футбалісты «Мінска» прымуць дзяржынскі «Арсенал», гродзенскі «Нёман» згуляе ў сябе дома з барысаўскім БАТЭ, футбалісты «Віцебска» прымуць «Гомель», наваполацкі «Нафтан» адкрые новы сезон дамашнім матчам з магілёўскім «Дняпром», які вярнуўся ў вышэйшую лігу, бабруйская «Белшына» сустрэнецца на сваім полі з брэсцкім «Дынама», а дэбютанты элітнага дывізіёна футбалісты «Баранавіч» згуляюць у гасцях у «Іслачы» з Мінскага раёна. Паядынкі стартавага тура пройдуць 20-22 сакавіка.
У другім туры 3-5 красавіка згуляюць: «МЛ Віцебск» — «Іслач», «Дынама» (Мінск) — «Белшына», «Днепр» — «Славія», БАТЭ — «Баранавічы», «Дынама» (Брэст) — «Тарпеда-БелАЗ», «Арсенал» — «Нафтан», «Гомель» — «Мінск», «Нёман» — «Віцебск».
Удзельнікі 36-га чэмпіянату Беларусі правядуць двухкругавы турнір, які завершыцца 29 лістапада. Дзве горшыя каманды вышэйшай лігі ўступяць месцы двум лепшым прадстаўнікам першай лігі. Клуб, які зойме 14-е месца, правядзе стыкавыя паядынкі з трэцяй камандай другога дывізіёна нацыянальнага чэмпіянату.
Новы футбольны сезон у Беларусі афіцыйна адкрыецца 28 лютага ў Мінску матчам за Суперкубак, у якім чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» сустрэнецца з уладальнікам Кубка гродзенскім «Нёманам».