У першым сённяшнім матчы барысаўскі БАТЭ сустрэне на сваім полі футбалістаў «Слуцка» (пачатак гульні ў 18.45). У папярэднім туры абедзве каманды пацярпелі паразы з аднолькавым лікам 1:2 - барысаўчане саступілі на выездзе чэмпіёну краіны менскаму «Дынама», а «Слуцк» прайграў у сябе дома аднаму з лідараў цяперашняга турніру мазырскай «Славіі».
Сёння мазырчане прымуць гасцей з Дзяржынскага «Арсенала» (пачатак у 20.45), які на мінулым тыдні пацярпеў буйную паразу ад уладальніка срэбра гродзенскага «Нёмана» — 0:3.
Заўтра Гродзенская каманда прыме на сваёй арэне брэсцкае «Дынама» (Брэст). Таксама ў суботу «Нафтан» у Наваполацку сустрэнецца са «Смаргонню», а футбалісты «Віцебска» згуляюць у сябе дома з «Гомелем».
Заключныя паядынкі шостага тура адбудуцца 27 красавіка. Мінскае «Дынама» ў сталічным дэрбі сустрэнецца з футбалістамі «Мінска», «Іслач» згуляе з аўтсайдарамі турніру футбалістамі «Маладзечна», а ў Жодзіне «Тарпеда-БелАЗ» будзе супернічаць з дэбютантам элітнага дывізіёна"МЛ Віцебск«.
Становішча ў групе лідараў цяпер такое: «Славі» — 13 ачкоў (5 матчаў), «МЛ Віцебск» — 13 (5), «Мінск» — 10 (5), «Нёман» — 9 (4), «Іслач» — 9 (5). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае форвард «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, які забіў 5 мячоў.