Top.Mail.Ru
156

Футбалісты «Тарпеда-БелАЗа» выйшлі на чацвёртае месца ў табліцы чэмпіянату Беларусі

Футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» падняліся на чацвёртую пазіцыю ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.



Сёння падапечныя Дзмітрыя Молаша абгулялі на сваёй арэне мазырскую «Славію» з вынікам 3:2. У першым тайме Ілля Васілевіч, Аляксей Бутарэвіч і Дзмітрый Барадзін тройчы ўразілі вароты гасцей, якія адказалі голам Аляксея Іванова. Пасля перапынку мазырчукі правялі шмат нападаў, і на 86-й хвіліне Андрэй Салавей здолеў адыграць адзін мяч, але сысці ад паразы ім не ўдалося.

У першым сённяшнім матчы футбалісты «Смаргоні» адолелі ў сябе дома барысаўскі БАТЭ (1:0), а пазней мінскае «Дынама» прыме на полі нацыянальнага футбольнага стадыёна гасцей з «Гомеля».

Напярэдадні «Іслач» абыграла Дзяржынскі «Арсенал» — 1:0, а брэсцкае «Дынама» перамагло на сваёй арэне футбалістаў «Віцебска» — 2:1.

Заўтра адбудуцца заключныя сустрэчы 25 — га тура: «Слуцк» — «Маладзечна», «Нёман» (Гродна) — «Нафтан» (Наваполацк), «МЛ Віцебск» — «Мінск».

Становішча ў групе лідараў сейча такое: «МЛ Віцебск» — 52 ачкі (24 матчы), «Дынама» (Мінск) — 48 (23), «Славія» — 47 (25), «Тарпеда-БелАЗ» — 44 (24), «Дынама» (Брэст) — 44 (25).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю