Футбалісты зборнай Беларусі правядуць трэці паядынак Лігі нацый УЕФА, паведамляе БелТА.
У першым намінальна дамашнім матчы беларусы прымуць у Будапешце аўтсайдэра групы С1 каманду Сан-Марына (пачло гульні ў 19.00). Гэтую сустрэчу рассудзіць брыгада грэчаскіх арбітраў, якую ўзначаліць Аляксандрас Цакалідзіс. У першым туры падапечныя Віктара Ганчарэнкі ўступілі ў Тыране албанцам з лікам 0:2, а потым у Хельсінкі разышліся мірам з фінскімі футбалістамі — 0:0. Зборная Сан-Марына спачатку пацярпела разгромнае дамашняе паражэнне ад фінаў — 0:7, а затым таксама на сваёй арэне прайграла албанцам з лікам 0:3. Фінскія футбалісты сёння прымуць у Хельсінкі каманду Албаніі (пачатак гульні ў 16.00). Абодва сённяшнія матчы будуць трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ». Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: Албанія — 6 ачкоў, Фінляндыя — 4, Беларусь — 1, Сан-Марына — 0.
На першым этапе ўдзельнікі Лігі нацый падзелены на чатыры дывізіёны: у лігах A, B і C сфарміравана па чатыры квартэты, а ў лізе D — дзве групы па тры каманды ў кожнай. Групавыя этапы завершацца 17 лістапада. Увесну 2027 года барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць каманды, якія занялі 1-2-е месцы ў лізе A. Чвэрцьфіналы, адбудуцца ў сакавіку, а затым чатыры лепшыя зборныя выйдуць у фінальную стадыю, якая пройдзе ў чэрвені.
Пераможцы лігі B выйдуць у лігу A, чатыры лепшыя каманды лігі C пяройдуць у лігу B. Акрамя таго, у сувязі са змяненнем фармату турніру ўсе каманды лігі D атрымаюць пропускі ў лігу C. Пачынаючы з сезона-2028/29 удзельнікі Лігі нацый УЕФА будуць падзелены на тры лігі. У кожным з трох дывізіёнаў A, B, C будзе сфарміравана па тры групы з шасці каманд.
Трыумфатарам Лігі нацый двойчы станавілася зборная Партугаліі (2019, 2025), па разе яе выйгравалі футбалісты Францыі (2021) і Іспаніі (2023).