Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць першы дамашні кантрольны матч у новым сезоне, паведамляе БелТА.
Сёння на полі «Барысаў-Арэны» падапечныя Карласа Алоса сустрэнуцца з камандай Казахстана (пачатак гульні ў 20.00; прамая трансляцыя на тэлеканале СТВ). Гэты матч будзе судзіць расійская брыгада арбітраў на чале з 45-гадовым рэферы ФІФА Сяргеем Карасёвым. У сямі папярэдніх сустрэчах беларусы атрымалі чатыры вікторыі, двойчы былі зафіксаваны нічые і адзін раз перамаглі казахстанскія футбалісты (розніца мячоў — 16-6 на карысць беларускай зборнай).
- У гэтым сезоне беларуская зборная паспяхова правяла два выязныя спарынгі. Спачатку ў Душанбэ беларускія футбалісты разграмілі каманду Таджыкістана — 5:0, а Баку ўпэўнена перайгралі азербайджанцаў — 2:0.