Top.Mail.Ru
177

Гаўф згуляе з Сабаленкай у фінале French Open

Вырашальны паядынак другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» паміж дзвюма лепшымі тэнісісткамі свету адбудзецца ў суботу, 7 чэрвеня.


Саперніцай Арыны Сабаленкі ў фінале «Ралан Гарос» будзе амерыканская тэнісістка Коры Гаўф, паведамляе БелТА.

У другім учорашнім паўфінальным матчы другая ракетка свету ўпэўнена перайграла ў дзвюх партыях галоўную сенсацыю French Open — 2025 францужанку Лоіс Буасон, якая займае 361-е месца ў рэйтынгу WTA, — 6:1, 6:2. 

Раней французская тэнісістка нечакана выбіла з барацьбы трэцюю ракетку свету амерыканку Джэсіку Пегулу і расіянку Міру Андрэеву, у якой шостая пазіцыя.

Агульны прызавы фонд сёлетняга French Open складае 56,3 млн еўра, пераможцы ў адзіночным разрадзе ў мужчын і жанчын заробяць па 2,55 млн еўра і па 2000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму жаночы турнір выйграла польская тэнісістка Іга Свёнтэк, а ў мужчын перамог іспанец Карлас Алькарас.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю