Ратавальнікі злавілі ядавітую змяю ў гарадскім парку Століна, паведамляе БелТА.
Па нумары 101 патэлефанаваў работнік Столінскага ЖКГ. Ён расказаў, што ў бытавое памяшканне ў парку культуры і адпачынку запаўзла змея. Ратавальнікі аператыўна прыехалі на месца выкліку. Пры дапамозе інструмента для захопу змей работнікі МНС злавілі гадзюку і змясцілі яе ў мяшок.
Рэптылію вывезлі за горад і выпусцілі ў натуральнае асяроддзе пражывання.