Каля стэлы «Мінск — горад-герой» у дзевяць гадзін вечара пачаўся гала-канцэрт «Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні», які стаў цэнтральнай культурнай падзеяй Дня Незалежнасці.
На сцэну адзін за адным выходзяць вядомыя беларускія артысты — іх сустракаюць бурнымі апладысментамі. Знаёмыя і любімыя песні разліваюцца над плошчай, напаўняючы вечар атмасферай адзінства, гонару за краіну і сапраўднага святочнага ўздыму.
Паводле слоў мінчан і гасцей горада, 3 ліпеня стала днём шчырых эмоцый, сустрэч з сябрамі і напамінкам аб каштоўнасці міру і незалежнасці. Завершыцца святочны дзень патрыятычнай акцыяй «Спяёмм гімн разам» і маляўнічым феерверкам.










Фота БелТА