У Беларусі 7 лютага на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом). Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна. Месцамі магчымы галалёд, слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па паўночным усходзе. Днём будзе 1-7 градусаў марозу.