Top.Mail.Ru
213

Галалёд, уначы да −28 °С. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 31 студзеня

У Беларусі на 31 студзеня з-за галалёдзіцы на дарогах аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У суботу будзе малавоблачна, без ападкаў. Месцамі, а па ўсходзе ў многіх раёнах чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 18-24 градусы ніжэй за нуль, у асобных раёнах — мінус 25-28, на поўдні — мінус 14-17 градусаў. Днём будзе 10-16 градусаў марозу, па паўночным усходзе — мінус 17-19.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю