Top.Mail.Ru

Галалёдзіца і да -11°С. Пра надвор'е ў Беларусі 29 лістапада расказалі сіноптыкі

У Беларусі на асобных участках дарог Беларусі захаваецца галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.



У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль, днём будзе ад мінус 1 да мінус 6 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю