У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, дождж), уначы — невялікія, удзень — умераныя. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, максімальная ўдзень — ад нуля да плюс 5 градусаў.