Рэспубліканская акцыя «Праспяваем „Дзень Перамогі“ разам!» аб’яднала беларусаў па ўсёй краіне.
У суботу легендарную песню, знаёмую многім з малых гадоў, выканалі ва ўсіх кутках Беларусі. Ва ўнісон беларусы, як у тэксце, «са слязамі на вачах» узгадалі подзвігі сваіх продкаў і сказалі дзякуй за магчымасць жыць і развіваць сваю краіну пад мірным небам.