Top.Mail.Ru
265

Галіновы прафсаюз абнавіў гульнявую зону ў дзіцячым лагеры

Па традыцыі прафсаюзы аказваюць падтрымку ў арганізацыі летняга дзіцячага адпачынку і аздараўленні. Гэта і дапамога ў патанненні кошту пуцёвак, рэгулярнае правядзенне суботнікаў па добраўпарадкаванні дзіцячых лагераў. Аказваецца дапамога ў набыцці неабходнай мэблі, абнаўленні гульнявога абсталявання і інш.



Так, штогод прафсаюз работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ» аказвае неабходную дапамогу ўстановам і цэнтрам. У гэтым годзе прафактыў па ўсёй краіне наводзіў парадак у загарадных лагерах пасля зімы. Пры гэтым звярталі ўвагу, ці ёсць неабходнасць набыцця таго ці іншага абсталявання, спартовага інвентара, абнаўленні памяшканняў.

— Кожны з лагераў, якія адносяцца да прадпрыемстваў галіны, знаходзяцца пад нашай пастаяннай увагай. Сёлета прынята рашэнне у лагеры «Мара» дапоўніць гульнявую зону на адкрытым паветры сучаснай горкай. Ужо на наступным тыдні ў Баранавіцкім раёне чакаюць хлопцаў на першую змену. Усяго больш за 1200 дзяцей адпачнуць тут за гэтае лета. Спадзяемся, што такі падарунак стане прыемным сюрпрызам для дзяцей, — расказаў старшыня Беларускага прафсаюза працаўнікоў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ» Валеры Курсевіч.

Трэба адзначыць, што гэты год — 56-ты сезон для лагера. Нягледзячы на салідны ўзрост, лагер карыстаецца папулярнасцю ў рэгіёне — пуцёўкі раскупляюцца яшчэ зімой. Усе 5 змен запоўнены поўнасцю.

Як дадаў Валерый Курсевіч, за апошнія некалькі гадоў было зроблена нямала. Стала добрай традыцыяй праводзіць тут тэматычныя суботнікі «Падрыхтуй сваю «Мару да лета». Моладзь арганізацыі з задавальненнем прымае ў іх удзел. Разам з тым, прадпрыемства, наш прафсаюзны актыў заўсёды гатовы падставіць плячо. У нас агульная мэта. Самае важнае — бяспека, камфорт і занятасць дзяцей

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю