Top.Mail.Ru
124

Галіновы прафсаюз узяў шэфства над трыма дзіцячымі спартыўнымі школамі

Падтрымка і развіццё дзіцяча-юнацкага спорту — важны напрамак работы прафсаюзаў. У сваю чаргу Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі, працягваючы традыцыі, узяў шэфства над трыма прафсаюзнымі спартыўнымі школамі. Гэта Мінская гарадская СДЮШАР прафсаюза па фехтаванні, па сінхронным плаванні і Гомельская СДЮШАР «Алімп-2015», якая культывуе тры віды спорту — бокс, стральбу кулявую і цяжкую атлетыку.



Так, прадстаўнікі галіновага прафсаюза сёння сустрэліся з юнымі спартсменамі Мінскай гарадской СДЮШАР прафсаюза па фехтаванні. Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў у нефармальнай абстаноўцы пагутарыў з фехтавальшчыкамі-пачаткоўцамі і ўручыў ім новыя электрарапіры, электрашпагі і электрасаблі. Такі візіт — унёсак у абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўнай установы.

— У дзяцей павінна быць магчымасць расці і развівацца, займацца любімай справай. Для прафсаюзаў важна, каб падлеткі былі ўцягнуты ў карысную занятасць, бачылі прыклады працы, сілы волі, упартасці і адказнасці. Усе гэтыя якасці фарміруюцца ў тым ліку ў сценах прафсаюзных спартшкол. Таму разумеючы важнасць гэтага напрамку работы, галіновы прафсаюз сістэмна садзейнічае стварэнню ўмоў для развіцця юных спартсменаў. І гэта не толькі дапамога ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, але і работа па фарміраванні важных жыццёвых арыенціраў у дзяцей, што, безумоўна, спатрэбіцца ім у жыцці, — адзначыў Аляксандр Якаўлеў.

Таксама падчас мерапрыемства старшыня галіновага прафсаюза сустрэўся з кіраўніцтвам спартшколы. Бакі абмеркавалі не толькі перспектывы ўстановы, але і пытанні, з якімі сутыкаюцца выхаванцы і трэнерскі склад.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю