Top.Mail.Ru

Галкіпер «Дынама» Фукале прызнаны лепшым варатаром першага раунда плей-оф КХЛ

Кантынентальная хакейная ліга вызначыла найлепшых гульцоў першага раунда Кубка Гагарына 2026 года, паведамляе БелТА.


Лепшым варатаром упершыню ў кар’еры названы галкіпер мінскага «Дынама» Зак Фукале. У серыі «зуброў» з маскоўскімі аднаклубнікамі канадзец атрымаў чатыры перамогі ў чатырох матчах з каэфіцыентам надзейнасці 0,89. Ні ў адной з гэтых гульняў Зак не прапускаў больш за адну шайбу. Усяго па варотах Фукале было нанесена 108 кідкоў, з якіх ён адбіў 104 (96,3%).

Таксама лепшымі хакеістамі першага раунда Кубка Гагарына сталі нападаючы ЦСКА Дзяніс Гур’янаў, малады ігрок «Металурга» Міхаіл Фёдараў і абаронца «Ак Барса» Мітчэл Мілер. Менавіта казанскі клуб стане сапернікам «зуброў» у чвэрцьфінале сезона. Два стартавыя матчы серыі да чатырох перамог пройдуць на «Мінск-Арэне» 9 і 11 красавіка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю