Кантынентальная хакейная ліга на падставе статыстычных даных і аналітычнай ацэнкі матчаў вызначыла найлепшых гульцоў лістапада ў чатырох намінацыях, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ.
Найлепшым варатаром упершыню ў кар’еры прызнаны галкіпер мінскага «Дынама» Зак Фукале, які атрымаў пяць перамог у сямі матчах месяца з каэфіцыентам надзейнасці 1,44. Па варотах канадца было нанесена 180 кідкоў, з якіх ён адбіў 170 (94,44 %). У матчах з «Сібір’ю» (7:0) і «Спартаком» (6: 0) Фукале згуляў «на нуль».
Таксама лаўрэатамі лістапада сталі абаронца СКА Трэвар Мэрфі, нападаючы «Металурга» Уладзімір Ткачоў і пачатковец «Салавата Юлаева» Аляксандр Жароўскі. Усяго ў мінулым месяцы было згуляна 119 матчаў, у якіх прынялі ўдзел 625 хакеістаў. Сярэдняя выніковасць склала 5,51 шайбы за гульню.