Top.Mail.Ru

Галоўчанка: Беларусь гатова рэалізоўваць праекты ў рамках беларуска-лівійскага супрацоўніцтва

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння, 18 лютага, правёў сустрэчу з фельдмаршалам і вярхоўным галоўнакамандуючым Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфам Белкасімам Хафтарам.


Кіраўнік Саўміна запэўніў, што ўрад Беларусі гатовы выканаць усе дамоўленасці, якія былі дасягнуты падчас сустрэчы з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. 

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што Беларусь гатова рэалізоўваць узаемавыгадныя праекты ў рамках беларуска-лівійскага эканамічнага супрацоўніцтва: 

— Вельмі важна ўстанавіць і ўмацаваць кантакты ў розных сферах эканомікі, рэалізаваць узаемавыгадныя праекты беларуска-лівійскага эканамічнага супрацоўніцтва. 

Прэм’ер-міністр адзначыў, што нягледзячы на першы візіт у нашу краіну фельдмаршала і вярхоўнага галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфа Белкасіма Хафтара, візаві мае дастаткова інфармацыі аб патэнцыяле нашай краіны ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі і іншых. 

— Я ўважліва азнаёміўся з інфармацыяй аб развіцці Лівіі і глыбока захоплены намаганнямі, якія вы прыкладаеце для развіцця краіны, — акцэнтаваў увагу ён. 

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі такія актуальныя напрамкі супрацоўніцтва, як харчовая бяспека, прамысловасць, будаўніцтва, геолагаразведка і адукацыя.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю