Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступную пяцігодку 2026-2030 гадоў знаходзіцца ў актыўнай распрацоўцы. Аб гэтым у навінным эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
«Праграма ў актыўнай распрацоўцы. Можна сказаць, што чарнавік гатовы. З асноўнымі пасыламі вызначыліся. З прыярытэтамі таксама. Але час яшчэ ёсць. Мы цяпер пакуль унутраныя вядзём дыскусіі. Таму што, хутчэй за ўсё, контуры праграмы трэба будзе прадставіць на Усебеларускім народным сходзе (чарговае пасяджэнне плануецца правесці ў красавіку — бягучым годзе).
Ён падкрэсліў, што будуць прадстаўлены менавіта контуры будучай праграмы: «Гэта значыць нашы прыярытэты і інструменты, якімі мы збіраемся дабівацца (пастаўленых мэт. — Заўв. БелТА). Але ўжо ва ўстаноўленым парадку праграма будзе разглядацца ў другім паўгоддзі. Ідуць інтэнсіўныя дыскусіі».
Адказваючы на пытанне, як у эканамічным плане складваецца пачатак 2025 года, Раман Галоўчанка сказаў:
«Студзень добра складваецца. Лепш за нашыя прагнозы. Інвестыцыі добра спрацавалі. Больш за 20% дадалі. Гандаль добра сябе паказаў. Прамысловасць, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія ёсць, спрацавала нядрэнна. Таму студзеньскія вынікі добрыя. Але трэба тэмпы ўтрымаць і на ўвесь квартал».