Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб праектах прагнозных дакументаў на 2026 год, перадае БелТА.
На думку Рамана Галоўчанкі, асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія закладзены ў адпаведным праекце ўказа кіраўніка дзяржавы і абмяркоўваліся на мерапрыемстве, могуць здацца на першы погляд недастаткова напружанымі, таму што арыфметычна менш за тыя, што былі ў папярэднія гады. «Але на тое ёсць свае прычыны. Гэта і складаная міжнародная абстаноўка, гандлёвыя войны, дастаткова істотнае ахаладжэнне расійскай эканомікі, нашага асноўнага гандлёвага партнёра. На гэтым фоне задачы выглядаюць дастаткова напружанымі», — лічыць Раман Галоўчанка.
«Задачы (такія. — Заўв. БелТА), што трэба сур’ёзна папацець, каб іх выканаць, нават калі яны, можа, здаюцца не такімі вялікімі. Але ў прынцыпе яны не меншыя, чым тэмпы росту эканомік самых развітых краін», — сказаў кіраўнік Нацбанка.