Маркетплэйс Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) стане вітрынай фінансавых, банкаўскіх і страхавых паслуг. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведаміла БелТА.
Біржа плануе запусціць фінансавы маркетплэйс. «Фінансавыя паслугі — гэта такі ж тавар у дадзеным выпадку. Таму задума БВФБ — зрабіць вітрыну ўсіх фінансавых, банкаўскіх, фондавых, страхавых паслуг для таго, каб гэта было зручна кліенту. І ён мог альбо інвеставаць свае сродкі, напрыклад, праз куплю тых ці іншых каштоўных папер (акцый, аблігацый), токенаў, альбо выбраць крэдытныя, фінансавыя паслугі, якія для яго ўяўляюць цікавасць у дадзены момант», — сказаў Раман Галоўчанка.
Праведзена апытанне банкаўскіх, страхавых, фінансавых арганізацый. «Больш за 85 % рэспандэнтаў адназначна адказалі, што ім гэта цікава і яны гатовыя да такой новай мадэлі работы», — адзначыў кіраўнік Нацбанка.
Як паведамлялася, запуск маркетплэйса намечаны на 15 снежня па адрасе finmarket.by. Доступ да пляцоўкі будзе магчымы праз сайт БВФБ ці напрамую праз браўзар. Зараз вядзецца работа з эмітэнтамі па адборы надзейных і цікавых для інвестараў каштоўных папер.