Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка днямі правёў нараду па пытаннях выканання даручэнняў Прэзідэнта па выніках візіту ў Аман, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Падчас нарады кіраўнік урада адзначыў:
— Маскат дэманструе адкрытасць і цікавасць да Беларусі, у прыватнасці да рэалізацыі сумесных праектаў, арыентаваных у тым ліку на трэція краіны.
На нарадзе прадметна разгледжаны падыходы да рэалізацыі кожнага з напрамкаў гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, вызначаных падчас сустрэч на вышэйшым узроўні.
Як падкрэсліў прэм’ер-міністр, важна абмеркаваць, што ўжо зроблена, як выбудавана работа па ўзаемадзеянні з аманскімі партнёрамі, якія праблемныя пытанні ёсць і якія рашэнні неабходна прыняць для рэалізацыі дасягнутых у ходзе візіту Прэзідэнта дамоўленасцяў у поўным аб’ёме.