Пра гэта заявіў Прэм’ер па выніках нарады ў Прэзідэнта па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе.
— Цікавасць ёсць. Асабліва з боку тых бізнес-колаў, якія пакутуюць ад палітыкі сваіх урадаў у імя нейкіх незразумелых і міфічных каштоўнасцяў. Таму мы абсалютна спакойна да гэтага ставімся. Усё роўна, я ўпэўнены, рана ці позна супрацоўніцтва адновіцца. Вядома, хацелася б, каб гэта здарылася раней. Чым раней гэта здарыцца, тым менш пацерпяць усе ўцягнутыя бакі, — прыводзіць прэс-служба ўрада словы Прэм’ер-міністра.
Маргарыта ЗАРОЎКІНА
Фота БелТА