Top.Mail.Ru

Галоўчанка сустрэўся з прэм’ер-міністрам Уганды

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў перагаворы з прэм’ер-міністрам Уганды Робінай Набанджа падчас свайго афіцыйнага візіту ў гэтую краіну, паведамляе БелТА.


У Беларусі і Уганды ёсць вялікі патэнцыял для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, адзначыў Раман Галоўчанка. «Рады пагаварыць з вамі, абмеркаваць, як урады могуць садзейнічаць развіццю і ўмацаванню адносін нашых краін», — сказаў прэм’ер-міністр Беларусі.

«Мы сапраўды правялі шмат гадзін у паветры, але ані пра гэта не шкадуем, таму што ляцелі да нашых сяброў. Дзякуй за запрашэнне наведаць Уганду. Спадзяемся, што наш візіт прынясе вынік», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён таксама нагадаў, што прайшло 25 гадоў з таго часу, як прэзідэнт Уганды наведваў Беларусь.

Чакаецца, што падчас візіту ва Уганду Раман Галоўчанка правядзе сустрэчу з прэзідэнтам краіны Ёверы Кагута Мусевені ў фармаце «сам-насам». Члены беларускай і ўгандыйскай афіцыйных дэлегацый правядуць перагаворы. Па выніках запланавана падпісанне міжнародных дакументаў.

Затым запланаваны яшчэ адзін афіцыйны візіт — у Катар. Гэта частка паслядоўнай працы ўрада па развіцці супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю