Top.Mail.Ru

Галоўчанка: Трэба якасна завяршыць рэалізацыю стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, выступаючы сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС), якое прайшло ў Алматы (Казахстан) асабліва звярнуў увагу, што фармат пасяджэння, сумешчанага па часе з правядзеннем штогадовага лічбавага форуму, дазваляе рэльефна ацаніць перспектывы развіцця Саюза:


— У новым годзе трэба будзе якасна завяршыць рэалізацыю стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Лічым неабходным выканаць усе задачы «пяцігодкі» і падвесці вынікі рэалізацыі гэтага дакумента, падрыхтаваўшы тым самым якасную базу для рэалізацыі арыенціраў, якія вызначаны кіраўнікамі дзяржаў у дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у ЕАЭС да 2030 года і на перспектыву да 2045. 

Ён адзначыў, што на выхадзе патрэбныя не даклады і прэзентацыі, а канкрэтныя кіраўнічыя рашэнні, якія дазваляюць эфектыўна рэгуляваць увесь спектр пытанняў інтэграцыі з улікам усіх верагодных сцэнарыяў развіцця эканомікі ці эканамічных працэсаў у свеце і рэгіёне на перспектыву. 

— Прашу камісію (Еўразійскую эканамічную камісію — заўв.аўт.) гэтую працу ўзяць на асаблівы кантроль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю