Top.Mail.Ru

Галоўны ляснічы са Слуцка - пра сям'ю, справу жыцця і якасці дэлегата УНС

Уся сям'я звязаная з лясной гаспадаркай

Уладзімір Гуткоўскі ведае пра лес амаль усё. Тут ён гуляў у дзяцінстве, назіраў за работай дзеда і бацькі, якія працавалі леснікамі, вучыўся паляваць. Сёння Уладзімір Іванавіч — галоўны ляснічы ДЛГУ «Слуцкі лясгас», дэпутат сельскага Савета дэпутатаў і дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу. БелТА даведалася, што ён думае аб працоўных буднях і высокім даверы, які яму аказалі.

Нарадзіўся і вырас Уладзімір Гуткоўскі ў вёсцы Амговічы Слуцкага раёна. Бацька нашага героя 43 гады прарабіў ляснічым. Ён часта браў сына з сабой на службу, а іх дом стаяў побач з лесам. Юнака таксама прываблівала тэхніка: заўсёды было цікава пасядзець у кабіне новенькага агрэгата, якія з часам стаў закупляць лясгас.

Субяседнік прызнаецца, што лясныя ягады любіць есці, а вось збіраць — не вельмі. Дакладна гэтак жа і з грыбамі. Затое захапляецца паляваннем.

— Раней усе, хто жыў побач з лесам або працаваў у гэтай сферы, былі паляўнічымі, — тлумачыць Уладзімір Іванавіч. — Яшчэ дзіцем часта хадзіў з бацькам папаляваць. Гэта асаблівы свет. Цікава паслухаць цішыню, што перапыняецца браханнем сабак, якія шукаюць звера. Ды і сам працэс вельмі захапляе, таму што гэта ў першую чаргу азарт. Маім першым здабытым зверам была казуля, па сваіх якасцях яна аказалася нетрафейнай, але тое паляванне я памятаю дагэтуль.

Радуе Уладзіміра Гуткоўскага і той факт, што людзі сталі куды больш уважліва ставіцца да лесу і яго рэсурсаў.

— Калі трэба прыпаркаваць машыны, пакідаюць іх на абочынах дарог, а не заязджаюць углыб, — гаворыць ён.

Калі ж нашаму субяседніку паведамілі, што ён выбраны дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, гэта стала адным з самых хвалюючых момантаў у жыцці.

— Было вялікай нечаканасцю, што мяне выбралі для ўдзелу ў такім прадстаўнічым органе. Стаць дэлегатам было вельмі адказна. Я шмат чуў пра папярэднія Усебеларускія народныя сходы, бачыў па тэлевізары, як яны праходзяць. Сотні дэлегатаў, усё кіраўніцтва краіны, урачыстая атмасфера. Але ніколі нават падумаць не мог, што апынуся на адным з такіх пасяджэнняў, — адзначае Уладзімір Іванавіч і дапаўняе, што на такім важным мерапрыемстве і адчуваеш сябе інакш. Узнікае адчуванне, што стаў неабходным звяном важнейшага працэсу.

Уладзімір Гуткоўскі — герой нашага праекта «Беларусы ў кадры». Пагаварылі з ім пра «лясную» прафесію, у якой няма выпадковых людзей, і пра адносіны беларусаў да зялёнага масіву. А яшчэ даведаліся, з якім настроем ён ідзе на Усебеларускі народны сход у якасці дэлегата.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю