Top.Mail.Ru
236

Галоўны прыз за перамогу на «Інтэрбачанні» складзе 30 млн расійскіх рублёў

Грашовы прыз за перамогу на конкурсе «Інтэрбачанне» складзе 30 млн расійскіх рублёў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дырэктара Дэпартамента па шматбаковым гуманітарным супрацоўніцтве і культурных сувязях МЗС Расіі Аляксандра Алімава.



«Пераможцу конкурсу будзе ўручаны Кубак „Інтэрбачання“ і грашовы прыз памерам 30 млн рублёў. Такая буйная сума-стымул для ўдзельнікаў і павышэнне прэстыжу конкурсу», — адзначыў дыпламат.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што прызавы фонд не прадугледжвае падзелу першага месца паміж двума выканаўцамі з аднолькавымі вынікамі. «Журы ў любым выпадку вызначыць найлепшага выканаўцу. Для гэтага распрацаваны спецыяльныя крытэрыі, якія дазваляюць адназначна вырашыць лёс першага месца», — дадаў ён.

«Інтэрбачанне-2025» пройдзе 20 верасня на пляцоўцы Live Arena у Маскве. Чакаецца ўдзел прадстаўнікоў больш як 20 краін. У асноўным гэта дзяржавы-ўдзельніцы БРІКС, СНД, краіны Лацінскай Амерыкі і Блізкага Ўсходу. У конкурсе зможа прыняць удзел адзін выканаўца або група ад кожнай з краін-удзельніц. Вызначаць самага годнага прадстаўніка сваёй нацыянальнай эстрады краіны-ўдзельніцы будуць самастойна. Пераможца конкурсу будзе абраны па выніках галасавання міжнародным прафесійным журы, якое складаецца з прызнаных музычных экспертаў ад кожнай з краін-удзельніц.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю