Top.Mail.Ru

Гамяльчанін арыгінальна краў дарагі каньяк у Мінску

Некалькі тыдняў прадпрымальны жыхар горада над Сожам паспяхова «гастраляваў» у сталіцы, наведваючы гандлёвыя цэнтры і крадучы там элітны алкаголь. Рабіў ён гэта арыгінальным спосабам.



Напрыклад, у адзін з дзён гамяльчанін зайшоў у магазін прадуктаў на вуліцы Сухараўскай, узяў з паліц дзве бутэлькі канька коштам 277,99 рубля кожная і падышоў да касы самаабслугоўвання, дзе аплаціў іх... па вазе бульбы. У далейшым ён яшчэ двойчы наведваўся ў гэты маркет і аналагічным спосабам скраў яшчэ чатыры бутэлькі такога ж каньяку.

Пасля зламыснік пракруціў афёру на касе самаабслугоўвання яшчэ ў некалькіх гандлёвых цэнтрах. На гэты раз ён выкраў дзве бутэлькі каньяку агульным коштам 1 310,62 рубля. За каньяк у чэках прабівалася морква, агуркі. Невядома, колькі яшчэ магло б гэта працягвацца, але аднойчы камеры відэаназірання ўсё ж зафіксавалі факт крадзяжу менавіта спіртнога. Далей была справа тэхнікі.

Прадпрымальнага госця сталіцы затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

— Абвінавачаны нідзе афіцыйна не працаўладкаваны, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментаваў сітуацыю намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Андрэй Сербун. — Яму прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 ст. 205 КК («Крадзеж»). Віну грамадзянін прызнаў. У дачыненні да яго санкцыянавана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Усяго прадпрымальны беларус да таго, як яго затрымала міліцыя, здолеў вынесці элітнага алкаголю з магазінаў на некалькі тысяч рублёў. Правяраецца інфармацыя аб яго датычнасці да іншых аналагічных фактаў.

Фота носіць інфарматыўны характар


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю