Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка назваў склад на чэрвеньскія спарынгі, паведамляе БелТА.
На вучэбна-трэніровачны збор запрошаны 25 футбалістаў:
- варатары — Павел Паўлючэнка («МЛ Віцебск»), Фёдар Лапавухаў (ЦСКА, Сафія, Балгарыя), Міхаіл Казакевіч («Дынама», Мінск);
- абаронцы — Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Захар Волкаў, Кірыл Гоманаў (абодва — «МЛ Віцебск»), Уладзіслаў Малькевіч («Урал», Екацярынбург, Расія), Глеб Шаўчэнка («Тарпеда», Масква, Расія), Раман Бягуноў, Уладзіслаў Калінін (абодва — «Дынама», Мінск), Ягор Пархоменка («ЦСКА-1948», Сафія, Балгарыя).
- паўабаронцы — Яўген Яблонскі («Астэрас», Трыполіс, Грэцыя), Валерый Грамыка, Арцём Канцавы, Руслан Лісаковіч (усе — «МЛ Віцебск»), Юрый Кавалёў («Балтыка», Калінінград, Расія), Аляксандр Сялява, Арцём Сакалоўскі (абодва — «Дынама», Мінск), Макс Кірэеў («Мехелен», Бельгія), Арцём Шуманскі («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Міхаіл Казлоў («Нёман», Гродна), Макс Эбонг (ЦСКА, Сафія, Балгарыя);
- нападаючыя — Уладзіслаў Марозаў («Колдынг», Данія), Карэн Варданян («Дынама», Мінск), Руслан Мялкоўскі («Лакаматыў», Масква, Расія).
У першым кантрольным паядынку 5 чэрвеня зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Сірыі, а 9 чэрвеня згуляе з футбалістамі Буркіна-Фасо. Абедзве сустрэчы пройдуць на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Менску.