На пляцоўцы лідскага спарткомплексу «Алімпія» 19 красавіка падапечныя Канстанціна Шараварава перамаглі ў вырашальным паядынку гандбалістак «Гомеля» з лікам 30:25.
У паўфінале гамельчанкі абыгралі Брэсцкае «Бярэсце» — 35:29, «БНТУ-БелАЗ» перамог Гродзенскую «Гараднічанку» з вынікам 27:21. У матчы за бронзу кубкавага турніру «Гараднічанка» адолела «Бярэсце» — 29:25.
«Фінал чатырох» мужчынскага Кубка Беларусі пройдзе ў пачатку мая ў Магілёве. У паўфінале 2 мая мінскі СКА сустрэнецца з гандбалістамі «Гомеля», а «Мяшкоў Брэст» будзе сапернічаць з «Машэкай» з Магілёва.