Гандбалісты мінскага СКА дзясяты раз сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, паведамляе БелТА.
Сёння ў Магілёве падапечныя Дзмітрыя Нікуленкава перамаглі ў вырашальным паядынку «Мяшкоў Брэст» з мінімальнай перавагай у ліку — 32:31. Брастаўчане 15 разоў выйгравалі Кубак краіны, а мінчане апошні раз бралі трафей у 2023 годзе. У паўфінальных матчах СКА ўпэўнена перамог гандбалістаў «Гомеля» — 39:28, а «Мяшкоў Брэст» перамог гандбалістаў магілёўскага клуба «Машэка» — 29:26. У паядынку за бронзу магіляўчане выйгралі ў гамяльчан з рэзультатам 31:27.
Два тыдні таму ў Лідзе прайшоў розыгрыш жаночага Кубка Беларусі. У фінальным паядынку «БНТУ-БелАЗ» перамог гандбалістак «Гомеля» з рэзультатам 30:25. Гродзенская «Гараднічанка» заваявала бронзу, перамогшы брэсцкае «Бярэсце» з лікам 29:25. На наступным тыдні стартуюць медальныя серыі жаночага чэмпіянату краіны. Барацьбу за золата пачнуць дзеючы чэмпіён «БНТУ-БелАЗ» і «Гомель», а гродзенская «Гараднічанка» і сталічны СКА паспаборнічаюць за бронзавыя ўзнагароды.