Top.Mail.Ru
268

Гандлёвая марка Adidas забаронена да продажу ў Беларусі

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі забараніў прадаваць у Беларусі некаторыя віды адзення гандлёвай маркі Adidas, паведамляе БелТА.



Гаворка ідзе пра мужчынскія джэмперы кітайскага вытворцы Zhongshan Ieva Clothing Co.,LTD. Прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза 017/2011 «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці». Спецыялісты праверылі паказчык бяспекі "паветрапранікальнасць" і вызначылі, што выраб не адпавядае норме — амаль удвая ніжэйшы за дапушчальны ўзровень.  

Забарона ўводзіцца 14 жніўня 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю