Top.Mail.Ru

Гандлёвыя рады на 1,5 км і інш. Чым будуць частаваць на абласных «Дажынках» у Баранавіцкім раёне

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Брэсцкай вобласці «Дажынкі-2026» пройдзе 5 верасня. Сёлета свята прымае аграгарадок Жамчужны ў Баранавіцкім раёне. Якія пачастункі рыхтуюць для гасцей, БелТА расказалі ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама.

Гандлёвыя рады на фестывалі расцягнуцца прыкладна на 1,5 км. Наведвальнікаў чакаюць больш чым 100 павільёнаў і намётаў. Да кірмашу далучацца суб’екты гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі, пчаляры.

Прадпрыемствы-вытворцы правядуць дэгустацыі. Чакаецца, што можна будзе паспрабаваць прадукцыю Брэсцкага мясакамбіната, Бярозаўскага мясакансервавага камбіната, «Берасцейскага пекара», «Белавежскага», Пінскага мясакамбіната, Ляхавіцкага кансервавага камбіната, «Савушкінага прадукту», Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода, Пружанскага малочнага камбіната, птушкафабрыкі «Дружба», «Санта рытэйл» і іншых кампаній. Пацешаць пакупнікоў разнастайнасцю пачастункаў і правядзеннем акцый прадпрыемства спажывецкай кааперацыі Брэсцкай вобласці. 

Напрыклад, шырокая лакацыя атрымаецца ў Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода. Прадпрыемства рыхтуе цікавыя фотазоны, шмат незвычайнага інтэрактыву для дзяцей і дарослых. Так, у «Сырнай хатцы» размесцяцца сыраварня, тэлескоп і сцэна з аніматарамі. У «Доміку марожанага» правядуць дэгустацыю і будуць прадаваць сырныя шарыкі, вафлі, корн-догі. У «Доміку малака» ўсталююць фотазону з арэляў і будуць рэалізоўваць малочную прадукцыю. Будуць змантаваныя перголы з пасадкавымі месцамі і продажам мяккага марожанага. 

Крэатыўная лакацыя атрымалася ў птушкафабрыкі «Дружба». Яе зона гандлю з пасадкавымі месцамі будзе прадстаўлена ў выглядзе бочак. «Для забавы дзяцей зробяць лабірынты з саломы і саламяны боўлінг. Шырока будуць прадстаўлены падлогавыя гульні. Мясцовыя жыхары і госці змогуць выпрабаваць поспех у бяспройгрышным казіно. Акрамя таго, будзе ўсталяваны дэгустацыйны домік з шырокім асартымент выпускаемай прадукцыі», — расказалі аб задумцы ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю