Top.Mail.Ru
195

Гандлёвыя сеткі і пастаўшчыкоў абавязалі забяспечваць наяўнасць у крамах агародніны ў міжсезонне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ № 232 «Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб», паведамляе БелТА.



Дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць стабільнасць на спажывецкім рынку і наяўнасць у гандлёвых аб’ектах плодаагародніннай прадукцыі, асабліва ў міжсезонны перыяд.

Указам, у прыватнасці, вызначаны механізм прадастаўлення гандлёвым сеткам крэдытаў на льготных умовах для ўнясення авансу за 30% плодаагародніннай прадукцыі, якая закладваецца па дзяржзаказе пад патрэбы сетак. Крэдыты можна будзе ўзяць у беларускіх рублях з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 3% гадавых.

Акрамя таго, устанаўліваецца абавязак пастаўшчыкоў забяспечыць для гандлёвых сетак пастаўку плодаагародніннай прадукцыі. У сваю чаргу гандлёвыя сеткі павінны забяспечыць яе наяўнасць у крамах у міжсезонны перыяд. За невыкананне гэтых абавязкаў прадугледжана прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю