Top.Mail.Ru

Ганконг захаваў статус самай свабоднай эканомікі свету

Спецыяльны адміністрацыйны раён (САР) Кітая Сянган (Ганконг) зноў прызнаны самай свабоднай эканомікай у свеце згодна са штогадовым дакладам «Эканамічная свабода свету», апублікаваным канадскім аналітычным цэнтрам Fraser Institute, перадае «Сіньхуа».


Ацэнка праводзілася па пяці крытэрыях. Сянган захаваў першае месца па паказчыку «свабода міжнароднага гандлю» і заняў другое месца па паказчыку «рэгуляванне». Афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі САР адзначыў, што даклад зноў пацвердзіў перавагі Сянгана як эканомікі свабоднага рынку, а таксама адкрытасць, эфектыўнасць і справядлівасць яго дзелавога асяроддзя.

Паводле яго слоў, на фоне нявызначанасці ў сусветнай эканоміцы і ўзмацнення гандлёвага пратэкцыянізму Сянган працягвае захоўваць свой статус свабоднага порта, палітыку нулявых мытных пошлін, а таксама простую сістэму нізкіх падаткаў, даючы прадпрымальнікам і інвестарам з усяго свету бяспечнае, стабільнае, справядлівае, прадказальнае інтэрнацыяналізаванае асяроддзе для бізнесу і інвестыцый.

Афіцыйны прадстаўнік падкрэсліў, што Кітай працягвае прытрымлівацца знешняй адкрытасці высокага ўзроўню ў двух напрамках і дабівацца новых прарываў у навукова-тэхнічных інавацыях, выступаючы важнай стабілізуючай сілай і рухавіком росту сусветнай эканомікі. Паводле яго слоў, у рамках палітычнага курсу «адна краіна, дзве сістэмы» Сянган карыстаецца магутнай падтрымкай Радзімы і падтрымлівае цесныя сувязі з усім светам.

Афіцыйны прадстаўнік дадаў, што ў будучыні адміністрацыя САР Сянган пры цвёрдай падтрымцы дзяржавы працягне сумесна з шырокімі коламі грамадства павышаць ролю і паляпшаць функцыі Сянгана ў рамках яго статуту «чатыры цэнтры і адзін фарпост», а таксама паскараць будаўніцтва Паўночнага мегаполіса, каб надаць больш магутны імпульс сацыяльна-эканамічнаму развіццю, адкрыць шырэйшыя перспектывы для мясцовых прадпрыемстваў і насельніцтва, даць больш магчымасцяў кампаніям, інвестарам і таленавітым спецыялістам з усяго свету. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю