Top.Mail.Ru

Ганна Лукашэнка: Нам ёсць чым ганарыцца

«З сумам і адначасова з радасцю падводзім вынікі, бо мы рэалізавалі ўсё, што было запланавана і нават болей», — падзялілася ўражаннямі кіраўнік рабочай групы па арганізацыі «Марафону адзінства» Ганна Лукашэнка.


У рамках марафону прайшлі сотні акцый і мерапрыемстваў у розных гарадах Рэспублікі, толькі ў Мінску іх было каля сямідзесяці. 

Ганна Лукашэнка расказала, што з самага пачатку задумвалася маштабная рэспубліканская акцыя, але арганізатары не маглі ўявіць, наколькі ўжо ў працэсе яна будзе пашырацца, напаўняцца новымі мерапрыемствамі: «Марафон цікавы тым, што атрымаўся жывым арганізмам, ён пастаянна прырастаў ідэямі». Так ідэя акцыі «Адну справу робім» — належыць калектыву Беларускага металургічнага завода. Пасля супрацоўніца Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання прыдумала песню, якая стала джынглам для акцыі. Праект «Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт», калі былыя дзяржслужачыя дзеляцца сваім вопытам, прыдуманы дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Вадзімам Гігіным. Спецыяльна для марафону былі распрацаваныя новыя мерапрыемствы, выстаўкі. Многія з іх маглі б развівацца ў далейшым як самастойныя праекты. Удзельнікі набылі ўнікальны вопыт. Так супрацоўнікі Вялікага тэатра выйшлі за сцены сваёй установы, вывозілі касцюмы, рэквізіт, у розных гарадах расказвалі пра творчасць. Ужо паступіў запыт, на тое, каб некаторыя выстаўкі, створаныя для марафону, былі працягнуты. 

Калі ў самым пачатку здавалася, што ўсюды марафон пройдзе па стандартнай праграме, то ўжо пасля акцыі ў першым горадзе канцэпцыя была зменена, пад кожны населены пункт ствараўся індывідуальны план, каб паказаць унікальнасць населенага пункта. Многія акцыі дабаўляліся, як кажуць, «з калёс». Так, калі каманда арганізатараў марафону прыбыла ў Новаполацк, там паведамілі, што на гарадской плошчы пройдзе выстаўка тэхнікі, і ў праграму дадалася новая акцыя — «Гэта мая краіна».

Падчас марафону праходзілі сустрэчы і канцэрты на прадпрыемствах, наведванне знакавыя мясцін, адбываліся знаёмствы з цікавымі людзьмі. А галоўнае, што гэта інфармацыя трансліравалася на ўсю краіну. «Такім чынам мы рабілі вялікую агульную справу па яднанні людзей. А яшчэ гэта задзел на будучыню. Марафон паказаў, што самы час нам, беларусам, пачаць любіць сваё. Нам ёсць чым ганарыцца: людзьмі, прадукцыяй, нашай краінай», — заўважыла Ганна Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю