Top.Mail.Ru
146

Гарачая лінія па пытаннях правядзення РЦЭ будзе працаваць 31 студзеня

Гарачая лінія па пытаннях правядзення рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену (РЦЭ) будзе працаваць 31 студзеня. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Тэлефанаваць можна будзе ў Міністэрства адукацыі па нумары (8017) 222-64-01. А таксама ў РІКВ: па пытаннях зместу экзаменацыйных (тэставых) работ — нумар (8017) 311-00-07, арганізацыйных пытаннях (у тым ліку тэхпадтрымкі) — нумар (8017) 311-00-11. Рэжым работы: з 9:00 да 16:00. 

«У выпадку ўзнікнення пытанняў, звязаных з правядзеннем рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену, па аператыўную дапамогу могуць звярнуцца як навучэнцы і педагогі, так і бацькі выпускнікоў», — праінфармавалі ў РІКВ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю