Top.Mail.Ru

Гарачая лінія па пытаннях правядзення ЦТ працуе ў РІКВ

Гарачая лінія па пытаннях правядзення цэнтралізаванага тэсціравання працуе ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў. Пра гэта БелТА паведамілі ва ўстанове.

Работа гарачай лініі прадугледжана з 16 па 20 чэрвеня і 22 чэрвеня. Патэлефанаваўшы па нумары тэлефона 8 (017) 311-00-79, штодня з 9.00 да 18.00 можна задаць усе хвалюючыя пытанні аб арганізацыі або правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання.

У РІКВ звярнулі ўвагу на тое, што, згодна з пунктам 7 главы 1 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення ЦТ, прэтэнзіі да выніку тэсціравання па прычыне невыканання абітурыентам парадку запаўнення бланка адказаў не разглядаюцца.

«СМС з вынікамі ЦТ па профільных вучэбных прадметах за 2 чэрвеня будуць адпраўленыя сёння з 15.00 да 20.00», — нагадалі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю