Максімальная тэмпература паветра днём 25 чэрвеня па паўднёвым захадзе рэспублікі дасягне плюс 30 градусаў. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
25 чэрвеня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна па паўночна-ўсходняй палавіне, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні 3-8 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10-16 градусаў, днём — 21-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 28-30 градусаў.