У Беларусі днём 9 верасня па паўднёвым захадзе краіны тэмпература паветра дасягне 30-32 градусы. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём малавоблачна. Без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы ноччу слабы, днём 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 7 градусаў па ўсходзе да 16 градусаў па захадзе. Днём будзе 23-29 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — 30-32 градусы.